«З улікам аб’ектыўных абставінаў трэба быць гатовымі да таго, што пакрокавай даступнасьці беларускамоўных дашкольных установаў ня будзе, — сказала Раіса Сідарэнка. — Выбар мовы, фармаваньне групаў магчымыя толькі пры наяўнасьці адпаведных умоваў. Але хоць бы адна такая ўстанова ў раёне быць павінна». Як адзначалася на прыёме ў намесьніцы міністра, у аддзелах адукацыі да апошняга ня ведаюць, дзе канкрэтна будзе сфармаваная беларускамоўная група — маўляў, усё залежаць ад набору. Актыўным бацькам самім даводзіцца хадзіць, агітаваць, зьбіраць подпісы. Раіса Сідарэнка пагадзілася, што насамрэч гэта абавязак аддзелаў адукацыі, а не бацькоў. Аднак і прымушаць запісвацца ў беларускамоўныя групы дзеля таго, каб яны павальна адкрываліся, чыноўнікі таксама ня могуць. У іншым выпадку можна нарвацца на незадаволенасьць усё таго ж расейскамоўнага асяродку.
Источник.